Фотострана » Интересные страницы » Увлечения и хобби » моё творчество » Спаткаліся з табой мы выпадкова
Спаткаліся з табой мы выпадкова
На вуліцы пад праліўным дажджом
І крона ліпы стала нам часова
Адзіным прадзіраўленым плашчом.
Хаця ішлі у розным накірунку
І не пужалі нас накаты хмар,
Стаім ля магазіна падарункаў
І дырыжабляў для блакітных мар.
Пагляд свой не сумела я адвесці.
--Кахаю,--незнарок сказаў ты мне.
Здалося сёння,што і ў цэлым свеце
Няма больш шчаслівейшай за мяне.
Чамусьці сарамліва я ірдзею,
Мае нервова пальчыкі дрыжаць.
Накінуў мне на плечы,як надзею,
Душой сагрэты цёпленькі пінжак.
Никто еще не оставил комментариев.
войдите, используя
или форму авторизации