Фотострана » Интересные страницы » Увлечения и хобби » моё творчество » Чаму ж успамінам маім гэтак горка, Чаму ты на свеце ласкавы адзін ? Надзея для нас загарэлася ...
Чаму ж успамінам маім гэтак горка,
Чаму ты на свеце ласкавы адзін ?
Надзея для нас загарэлася зоркай,
А мы на яе паасобку глядзім.
Я слухала крокі твае на світанні,
Туліла пяшчоту,што ты пакідаў.
Былі шчэ далёка-далёка растанні
І мне тых імгненняў салодкіх шкада.
Калі абдымаў ты--аж сэрца гарэла,
Цяпер яно сл.зна сумуе ўначы.
Няўжо я душою цябе не сагрэла?...
О,як мне балюча! Хоць нема крычы.
войдите, используя
или форму авторизации